Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay

RSS-канал «Усё магчыма. На немагчымае проста патрабуецца больш часу»

Доступ к архиву новостей RSS-канала возможен только после подписки.

Как подписчик, вы получите в своё распоряжение бесплатный веб-агрегатор новостей доступный с любого компьютера в котором сможете просматривать и группировать каналы на свой вкус. А, так же, указывать какие из каналов вы захотите читать на вебе, а какие получать по электронной почте.

   

Подписаться на другой RSS-канал, зная только его адрес или адрес сайта.

Код формы подписки на этот канал для вашего сайта:

Форма для любого другого канала

Последние новости

Не разумею...
2010-07-13 16:59 i_love_zimbabve
...чаму ў кінатэатрах постэры амаль заўсёды малююць. Ці не прасцей было б зрабіць адну вялікую афішу? І можа выглядала б эстэтычней... Каб такога напрыклад не здаралася



Ці ў гэтым ёсць нейкі эканамічны ход?

.
2010-07-08 18:29 i_love_zimbabve
Думала, не будзе чым заняцца летам. А цяпер трэба знайсці 2 асобы, бо павінна зрабіць 2 малюнкі жывой галавы, а нешта ні часу няма, ні жадання... Ці можа проста дзень такі дурацкі, што з самай раніцы рабіць нічога не хочацца.

https://i-love-zimbabve.livejournal.com/50482.html
2010-07-06 16:45 i_love_zimbabve
З маім тапаграфічным крэтынізмам у адносінах да Менску не дзіўна, што я нават не упэўненая, як дайсці да клуба Рэактар, хаця знаходжуся ад яго ў двух кроках. Сёння раніцай падыходжу да жанчыны, запытваю, у якім накірунку клуб.
Яна адказвае:
-По-моему в этом.
А потым крытычна дадае:
-А вообще-то я на эти блядства не хожу, знаете ли. Я ведь ВЕРУЮЩАЯ!
Блін, праваслаўе галаўнога мозга. Лепш бы не пыталася.

Пра штодзённае
2010-07-05 13:36 i_love_zimbabve
Не зусім разумею традыцыю запіхваць фотаздымкі дарагіх табе людзей у калітку (наколькі мне вядома, ёсць некалькі варыянтаў слова "кошелек". А якія яшчэ?).
Бывае, адкрывае жанчына ў краме калітку, а там-цэлая фотагалерэя бацькоў, братоў, сясцёр і іншых ўнучатых пляменнікаў. Можа, у гэтым ёсць нейкі таямнічы сэнс, якога я не ведаю?
У мяне дык ніколі не ўзнікала жадання запіхнуць туды сваю немаленькую сям'ю. Я і так выдатна памятаю, як яны выглядаюць. А ненаўмысна дэманстраваць сваіх родных людзям, якія стаяць за мной ў чарзе ў краме, неяк не надта хочацца.

Пра марнаванне часу
2010-07-05 10:47 i_love_zimbabve
Псаваць такі цудоўны дзень паходам у паліклініку-грэх. Але прыйдзецца.
Спадзяюся, гэта будзе весела, а не як звычайна.

Залессе
2010-07-04 22:31 i_love_zimbabve
Вярнулася з Залесся. Так добра я даўно ўжо не адпачывала, была б магчымасць-яшчэ б тыдзень там прасядзела.
Адкрыла для сябе грыбны і ягадны сезон. Няхай і пазнавата, але лепш позна, чым ніколі.
Знайшла ў лесе 5 каласавікоў. Сыраегі не лічацца.

Бабуля дала з сабой чарнічкі 3 кг, так што заўтра ў мяне чарнічны дзень. Спяку чарнічны пірог. І можа кексікі. І можа жэле зраблю.
Ура-ура.

https://i-love-zimbabve.livejournal.com/49606.html
2010-07-01 21:54 i_love_zimbabve
Як толькі мая сястра зламала мае навушнікі, слухаць музыку стала праблематычна. І гэта выдатна, бо я ізноў вярнулася да чытання кніг у аўтобусах, метро і г.д.
Нагрузілася трыма кнігамі па-польску. Паколькі было вырашана чытаць услых (вельмі ціха, але ўслых! прагаворваючы кожнае слова), я ўвесь гэты час нагадвала набожную дзеўку-трымала ў разгорнутых далонях кнігу і варушыла вуснамі. І са мной чамусьці ніхто не хацеў сядаць.
Але літаратура па-польску скончылася.
Трэба шукаць новую.

https://i-love-zimbabve.livejournal.com/49210.html
2010-06-30 23:12 i_love_zimbabve
Адзінаццатая гадзіна, а так захацелася салодкага, што хоць у краму бягі... спадзяюся, яна працуе.

Пра памылкі
2010-06-21 22:35 i_love_zimbabve
Калі мне пішуць незнаёмыя людзі паведамленні з арфаграфічнымі памылкамі-адразу ўзнікае пачуццё, што гэтаму чалавеку давяраць нельга. Чамусьці, асабліва напружваюць вока памылкі, калі чалавек піша па-расейску.
Кожны час ад часу піша з памылкамі. Але калі я не ўпэўненая ў тым, ці правільна напісала слова, то заўсёды падбіраю адпаведнік, на які яго замяняю.
А сучасныя "преведік", "чмафф" і г.д.-вычварэнствы і здзекі з мовы. Як адукаванага чалавека гэта характарызаваць не можа.

https://i-love-zimbabve.livejournal.com/48621.html
2010-06-14 09:45 i_love_zimbabve
Прыснілася, што нам аддалі Беласток.
З чаго б гэта раптам?

https://i-love-zimbabve.livejournal.com/48251.html
2010-06-12 19:36 i_love_zimbabve
Іспыты скончыліся, часу больш вольнага не стала. Парадокс :) Цяпер з цяжкасцю разбіраюся не толькі ў тым, якая сёння дата, але нават і які дзень тыдня.
Учора прыйшлося аббегаць 5 амбасадаў. Цяпер я прынамсі ведаю, дзе яны знаходзяцца, гэта плюс.
Хочацца на мора.



А калі паступала ў Ліцэй, не верыла, што да выпускнога дажыву :) Хаця, у мяне ёсць яшчэ роўна тыдзень, каб не дажыць, так што рана раслабілася.

https://i-love-zimbabve.livejournal.com/47942.html
2010-06-09 23:53 i_love_zimbabve
Сёння быў найвыдатнейшы дзень, вельмі важны для мяне і ў навучальным, і асабліва ў творчым плане.
Нарэшце экстэрнат здадзены, трэба толькі правесці святочнае спальванне білетаў. Вельмі сабой ганаруся, што вытрымала 15 іспытаў і годна іх здала.Мы з Вольгай па выніках іспытаў трымаем першае месца па УСЁЙ школе, у якой іх здавалі. А яшчэ кажуць, што ліцэйскія веды-гаўно. Ага, вось і параўнайце.
Ніколі не шкадавала, што паступіла ў ліцэй, бо сапраўды ні адна школа не дала б мне такога вопыту і такой колькасці новых знаёмстваў, як ён. Але ў той жа час зусім не шкадую, што скончваю яго. Бо для мяне гэты этап пройдзены і ўжо даўно хочацца нечага новага. Спадзяюся, такіх дзён, як сённяшні, ў мяне наперадзе яшчэ шмат.
Ліцэісты, выпускны 18-га :) Прыходзьце.

https://i-love-zimbabve.livejournal.com/47666.html
2010-06-07 19:24 i_love_zimbabve
Кожны чалавек раслабляецца па-свойму.
Да чаго гэта я. Чытаю біялогію і дзіўлюся. Вось калупаўся Мендэль ў сваіх гарошках 7 год. Вырошчваў, даглядаў... І не сумна ж яму было.
А можа і сумна. Для манаха якраз падыходзячы занятак.
А гугл на запыт "Мендэль" выдае чамусьці фота Мядзведзева.

Звычкі
2010-06-07 01:11 i_love_zimbabve
У кожнага чалавека ёсць такія звычкі, якія ён звычайна не заўважае. Я напрыклад перад тым, як нешта з'есці, прынюхваюся да ежы:))) можа, гэтая звычка засталася мне ад далёкіх продкаў?
гарбату заўсёды п'ю з лыжкай у кубку. ніколі яе не вымаю пасля таго, як цукар перамяшала.
І калі рукі мыю, заўсёды раблю аднолькавыя рухі ў строгім парадку.
Звычка.

https://i-love-zimbabve.livejournal.com/46790.html
2010-05-15 11:44 i_love_zimbabve
А мо хто ідзе на ноч музеяў?

WALL-E
2010-05-13 01:51 i_love_zimbabve
Вельмі люблю мульт WALL-E. Добры, шчыры... фантастычная перадача эмоцый і пачуццяў праз робатаў. А сёння падгледзела ў tragemata цудоўную падборку фотаздымкаў!






Цяпер сяджу і думаю, дзе можна дастаць такую штуку. Вельмі хочацца :)

https://i-love-zimbabve.livejournal.com/46075.html
2010-05-05 23:06 i_love_zimbabve
2 іспыты здадзеныя. Пра геаграфію і астраномію можна забыць.
Добра дапамагае тое, што далёка не ўся камісія разумее беларускую мову. Калі хутка нешта кажаш, перакладаць проста не паспяваюць :)
Вучыце мову, маць вашу!

Ліфтасёр, ці место встречи изменить нельзя-2
2010-04-30 16:30 i_love_zimbabve
У пад'ездзе паставілі камеру. Напэўна, баяцца вяртання ліфтасёра :)))

Ліфтасёр, ці Место встречи изменить нельзя
2010-04-20 00:25 i_love_zimbabve
Людзі канешне бываюць розныя. Але мне вельмі цікава было б зразумець псіхалогію таго чалавека, які сёння ў маім пад'ездзе насраў проста перад ліфтам! І я вам скажу, кошачкі і сабачкі так шмат не сруць, нават вельмі вялікія кошачкі і сабачкі.
Мне проста цікава, чаму было абрана менавіта гэтае месца, чаму не сарамліва пад лесвіцай,а горда перад ліфтам?
Проста грайнд нейкі. І пакуль што мне смешна:)

https://i-love-zimbabve.livejournal.com/43939.html
2010-04-15 16:22 i_love_zimbabve
Экзамен па матэматыцы здадзены, і такое адчуванне, быццам бы мозг на 80% складаецца з увільганяючага крэма...